«УСЁ ТАК ПРОСТА I ТАК НЕРАЗГАДАНА...»
Гадоў шаснаццаць—семнаццаць назад, уважліва прачытаўшы ўспаміны бацькі Максіма Багдановіча, я паставіў сваей мэтай адшукаць той «хутар ці то ў Вілейскім, ці то ў Ашмянскім павеце», у якім паэт правёў два летнія месяцы 1911 года.
Пошукі завялі аж у Рабўку, Альковічы. Нехта сказаў, што там жыў Багдановіч. Жыць то жыў, але не той. Вечарэла, калі я вяртаўся праз Краснае дамоў пасля бясплодных пошу-каў. Углядаўся ў заснежана-іскрыстыя пагоркі, за якімі ў заінелай гушчыні дрэў раз-пораз выглядалі хаткі з вячэрнімі дымкамі зімовай Ракуцёўшчыны... Кіўнуў бы мне тады хоць хто-небудзь у бок гэтай невялічкай вёсачкі, і я на цэлы год скараціў бы час пошукаў.
I вось працуючы ў гістарычным архіве Літоўскай ССР, у вольную часіну адпачынку паміж спраў выпадкова сустрэўся з сынам аднаго з выдаўцоў «Нашай нівы». Падзяліўся сваімі клопатамі.
— Максім Багдановіч падпісаў Майму бацьку свой «Вянок».