2010/10/19

"да 90-годдзя з дня нараджэння М. Багдановіча"

«УСЁ ТАК ПРОСТА I ТАК НЕРАЗГАДАНА...»

Гадоў шаснаццаць—семнаццаць назад, уважліва прачытаўшы ўспаміны бацькі Максіма Багдановіча, я паставіў сваей мэтай адшукаць той «хутар ці то ў Вілейскім, ці то ў Ашмянскім павеце», у якім паэт правёў два летнія месяцы 1911 года.
Пошукі завялі аж у Рабўку, Альковічы. Нехта сказаў, што там жыў Багдановіч. Жыць то жыў, але не той. Вечарэла, калі я вяртаўся праз Краснае дамоў пасля бясплодных пошу-каў. Углядаўся ў заснежана-іскрыстыя пагоркі, за якімі ў заінелай гушчыні дрэў раз-пораз выглядалі хаткі з вячэрнімі дымкамі зімовай Ракуцёўшчыны... Кіўнуў бы мне тады хоць хто-небудзь у бок гэтай невялічкай вёсачкі, і я на цэлы год скараціў бы час пошукаў.
I вось працуючы ў гістарычным архіве Літоўскай ССР, у вольную часіну адпачынку паміж спраў выпадкова сустрэўся з сынам аднаго з выдаўцоў «Нашай нівы». Падзяліўся сваімі клопатамі.
— Максім Багдановіч падпісаў Майму бацьку свой «Вянок».
Я нічога так не бярог, як гэтую кніжачку. Ніколі з ёй не разлучаўся. I нават у час вайны пастаянна насіў з сабой пад прасцецкім салдацкім адзеннем. На прывалах з асалодай чытаў Максімавы вершы, бо яны на імгненне дапамагалі забыцца на сум франтавога жыцця. На жаль, час не злітаваўся ні над людзьмі, ні над кнігамі. Страціўся і аўтарскі "Вянок".
— А дзе мог жыць Максім Багдановіч летам 1911 года? Дзе шукаць той не названы яго бацькам загадкавы хутарок?
— Дык гэта ж па суседству з Красным, у Ракуцёўшчыне. Прыязджаў ён тады ў Вільню па справах выдання свайго першага зборніка паэзіі, 1 твар у твар убачыўся са сваі мі завочнымі сябрамі, яшх дагэтуль ведаў па перапісцы і па іх творах. Усім віленчукам хацелася запрасіць Максіма ў госці. Быў ён, здаецца, і ў нашай хаце, адведаў яшчэ не-калькіх беларусаў. Мой бацька якраз і прапанаваў яму адпачыць сярод лясіста-палявых прастораў каля Краснага, на хутарку, поруч з Ракуцёўшчынай. Усё гэта павінна было спрыяць паляпшэнню паэта вага кволага здароўя. Верагодней усяго, што Багдановіча суправаджаў мой бацька ў тую ціхую мясцінку за Маладзечнам.
Такая нечаканасць знаходкі незвычайна абрадавала, акрыліла. Я нават забыўся спы-таць, у каго паэт жыў, хто за ім даглядаў. Бо ў тую хвіліну ўсё астатняе стала дробязным, нявартым увагі: хутчэй у запаветную вёсачку.
Ранняй вясной 1966 года я зноў спяшаўся па знаёмых дарогах, толькі на гэты раз меў канкрэтны адрас — у Ракуцёўшчыну. У аўтобусе яшчэ раз перачытаў важнейшы для мяне ўрывак з успамінаў Адама Рыгоравіча.
«...Яго (Максіма — Г. К.) цягнула ў Беларусь, дзе яму хацелася пазнаёміцца асабіста з беларускімі пісьменнікамі 1 дзеячамі па беларускаму адраджэнню, якія, між іншым, у пісьмах абяцалі яго ўладкаваць у якой-небудзь сухой мясцовасці з сасновым лесам. Я, вядома, нічога супраць гэтага не меў, і ён адправіўся ў Вільню ў палавіне чэрвеня (1911) адразу ж па выхадзе з гімназіі. Паездка прадаўжалася два месяцы з невялікім і ўзбагаціла яго жывымі назіраннямі роднага краю, азнаёміла з яго жыхарамі і дзеячамі, увогуле паставіла твар у твар з жывой рэчаіснасцю, якую да гэтага часу ён ведаў па кнігах або расказах маіх і маіх сясцёр, яго цётак. Частку часу ён правёў у Вільні, жывучы ў кватэры сакратара рэдакцыі «Нашай нівы», а затым на якімсьці хутары ці то ў Вілейскім, ці то Ашмянскім павеце».
...3 Краснага да запаветнай вёсачкі як рукой падаць. Мінаю ўзгорак і ў нізінцы Раку-цёўшчына: кучка хат, ледзьве вырысоўваюцца дзве — тры нулачкі ды пара маленечкіх за-вулачкаў. Крыху збоку стаяць некалькі хат, якія па-тутэйшаму называюць падкрасненскімі, з заходняга боку, воддаль вескі — калгасныя фермы.
Падышоў да гурту жанчын, якія схіліліся над бульбай каля раскрытых капцоў — адбіралі насенку. У адказ на маё пытанне, хто б з вяскоўцаў змог бы мне падрабязна рас-казаць пра дарэвалюцыйную Ракуцёўшчыну, жанчыны пачалі ўслых перабіраць імёны ўсіх дзядуляў і бабуляў. I сышліся на адным чалавеку — тады 78-гадовым Вінцуку Есьмановічу, сказаўшы: «Ен пісьменны, яшчэ за царом у Красненскую школу хадзіў, мае добрую памяць, праўдзівы чалавек, яму можна верыць». 3 такой атэстацыяй добрага дзесятка ракуцёўцаў іду да старога.
Разважлівы Вінцук Есьмановіч няспешна «робіць падарожжа» ў свае маладыя гады. Прыгадвае тую Ракуцёўшчыну, якая жыла ў ім памяццю далёкага дзяцінства. Жонка не-чым дапаўняе мужа, расказвае пра нейкія здарэнні з даўно мінулых гадоў. Ды што ж у хаце разважаць. Дзед Вінцук зняў з цвіка картуз, звычным жэстам націснуў яго на лоб і вывеў мяне ў двор: маўляў, тут больш прастору для думкі і гутаркі.
— Там дзе цяпер хыта Валодзі Грышаля, — наказаў Вікенцій Мікітавіч у бок Крас-нага, — стаяў ладны старасвецкі будынак Лычкоўскіх... 3 Вільні госці ў яго бывалі, можа з рэдакцыі, не скажу... Дом быў зроблены па даўнейшай модзе, мала чым адрозніваўся ад нашых вясковых хат. Можа трошкі далікатней выглядаў. Мелася некалькі пакояў, кухня, спіжарка (кладоўка — Г. К.), пры доме была такая ж старая, заімшэлая вяранда. Вокнаў у хаце было шмат, але невялікія. Запомнілася мне тое, што на страсе быў комін, у той час як у нашых сялянскіх хатах гэта лічылася раскошай і дьм ішоў проста ў сені. Ад дому вяла сцежка, абапал якой раслі ліпавыя прысады. Зямлі ў гэтага гаспадара было меней, чым у суседскіх фальварках, можа са дзве валокі. Але дзяцей не было, растрат ніякіх не мелі, дык жылі заможна. На вялікі жаль, сам я служыў у царскім войску ў той год, калі, расказвалі, прыязджаў сюды паэт, маладзенькі, але надта слабы здароўем.
Нешматслоўны паважаны дзядок — увесь ад беларускай вёскі — помніў гісторыю кожнага закутачка ракуцёўскай зямлі. Хто купляў, калі купляў, каму ў пасаг аддадзена... Кожная вулачка мае сваю назву і нават біяграфію, якая з часамі «абрастала» новымі легендамі, перадавалася маладзейшым пакаленням вяскоўцаў, а ад тых унукам... Кожнея сядзіба абласкана ў паданнях старажылаў.
— Калі ў Ракуцёўшчыне хату хто купляў, то за легенды грошы набаўляў. Во іх колькі ў насі — на твары старога чалавека з'явілася рэдкая ўсмешка. — Мае ракуцёўцы, напэўна, шмат іх нагаварылі Максіму Багдаяовічу. А было ж тады ў нлс нямала галасістых пяюх і гутарлівых дзядзькоў.
Даўно разабралі той «старасвецкі дом» і ад былой ліпавай прысады толькі нешта вельмі сціплае ўгадваецца — тая сцяжынка ды ці не тая адна старая ліпа ад колішняга мноства.
Зайшоў у хату Уладзіміра Андрэевіча Грышаля. Гаспадара застаў за работай: з усёй сям'ёй бяліў, маляваў...
— Ці не маглі б расказаць, дзе стаяла старая хата Лычкоўскіх?
— Тая хата прастаяла да канца 1950-х гадоў. Тады я задумаў яе абнавіць: памяняць надгніўшыя бярвенні, пасцяліць новую столь, пакласці падлогу. Адарваў шалеўку, разбіраю сцены. А яны аказаліся здаровымі, дык я зноў з таго ж матэрыялу, на той жа самай падмуроўцы, амаль па тым жа самым фасонё адбудаваў. Нават шалёўку ранейшыю прыбіў. Тыя ж старыя вокны паставіў, — паказаў на старыя скобы ў фортках. — Гэта так-сама з той пары. На столь ранейшыя дошкі выкарыстаў, высцяліў у накладку, а знізу падбіў суфітную столь.
Гаспадар вывеў у кухню і паказаў, дзе была ранейшая спіжарка, ад якой засталася толькі ладмуроўка.
На вуліцы Уладзімір Андрэевіч паказаў, дзе раслі стары разложысты ясень, ліпы. Па ру адзічэлых яблынек тырчаць на задзірванелай сядзібе. Ля дарогі, што вядзе на Краснае, раслі ясені, ліпы, а паміж імі высокі драўляны крыж — таксама з часоў Лычкоўскіх.
Напэўна, вось гэты маляўнічы пейзаж Ракуцёўшчыны апісваў Максім Багдановіч у пісьмах свайму бацьку.
Ні пад адным вядомым наж вершам М. Багдановіча не стаіць назва Гакуцёўшчьшы, ды і ўвогуле назваў беларускіх населеных пунктаў не сустракаем, нават Мінска. Але Ці трэба з гэтага рабіць сумны вывад? Зусім не. Гэта нічога не азначае, бо хіба чалавек такой высокай культуры, як ён, мог сядзець склаўшы рукі нават калі яму сябры арганізавалі адпачынак у вёсцы? 3 гэтай ціхай беларускай вёсачкі адчыняліся яму глыбіні свету, сакавіта. аб'ёмна і шматфарбова паўставала перад погля дам «надземнае» і «падземнае» жыццё Беларусі. Ён падстаўляў свой малады твар ласцы сонца, слухаў гоман бору сас-новага, яго супакойвала мудрасць высокага блакіту неба. А мова! А шчодрасць душ людскіх! Для Максіма Багдановіча гэта была «дарога да акіяна».
Магчыма, што пасля перамоў у Вільні ацносна выдання «Вянка», паэт у Ракуцёўшчыне гэтым і заняўся. Трэба ж было рабіць практычнае ўкладанне, дапасаванне розных цыклаў вершаў. А калі так, то вельмі ж сімвалічна, што два найвялікшыя беларускія пзэты Янка Купала і Максім Багдановіч рыхтавалі свае першыя паэтычныя зборнікі на маладзечанскай зямлі, бо агульнавядома, што Я. Купала завяршыў укладанне «Жалейкі» пад час работы на яхімоўшчынскім бровары, у 1900 годзе.
Але ці толькі гэта? Хочацца верыць, што тут пісаліся Максімам Багдановічам такія радкі твораў, як «I зноў пабачыў я сялібы...», «У вёсцы», а магчыма і «Дзед» ці верша-ванае апавяданне «Вераніка», асабліва вось гэтыя радкі:
Устае перад маім поглядам
I вулка, веючая сном,
I ціхі гтарасвепкі дом
3 пяністым адзічэльш садам;
Над 1м іштакоўніпа ўгары,
А ўкруг схіліўся тын стары. Як гэта пераклікаецца з тым, аб чым расказваў Вічцук Мікітавіч Есьмановіч.
Пакуль што веды пра ракуцёўшчынскі перыяд жьшця і "творчасці нашага слаўнага Максіма Багдановіча малаватыя. Шмат сведкаў як тутэйшых, так і тых. хто яго сустракаў у Вільні і праводзіў на маладзечанскую зямлю, адыйшло ў нябыт. Ды і пра загадкавы хутарок ніхто ніколі не гаварыў і не пісаў.
Пасля маёй публікацыі ў газеце «Літаратура і мастацтва» 26 ліпеня 1966 года ў Ракуцёўшчыне пабываў Алесь Бачыла, аўтар лібрэта «Зоркі Венеры». Пазней з'явілася публікапыя Ніны Ватапы, скрупулёзнай збіральніцы багдановічаўскай спадчыны. Я сам яшчэ не раз ездзіў у Ракуцеўшчыну, вазіў з сабой мастакоў Кастуся Харашэвіча, Аляксея Марачкіна. каб зрабілі эцюды таго маляўнічага хутарка...
Прайшоў час, а адчуванне нечага недасказана, неўстаноўленых нейкіх фактаў жыц-ця паэта ў Ракуцёўшчыне не давалі спакою. Перабіраў свае ранішнія запісы, сустракаўся з новымі людзьмі, лерапісваўся, чытаў новыя крыніцы па багдановічазнаўству, сядзеў у архівах. Пасля ўсебаковага даследавання мушу прызнаць сваю віну, што не зусім быў дакладньш у сваёй першай публікацыі, памылкова назваўшы ўладальніка невялічкага ракуцёўшчынскага фальварка, у бытнасць якога і жыў Максім Багдановіч.
Давялося яшчэ рар патурбавапь сваімі роспытамі даўняга снаёмага — віленчука Юрыя Антаковіча.
Ён расказаў, што ўладальнікам ракуцеўшчынскага фальварка быў дзядзька бацькі — аднадворап Вацлаў Эмерыкавіч Лычкоўскі. Толькі зараз, пераправяраючы свае ранейшыя запісы, я ўспомніў, што і нябожчык Вінцук Есьмановіч (памёр ён у 1979 годзе) называў уладальнікам Лычкоўскага, да якога даўнія ві ленчукі-нашаніўцы і ехалі ў госці як да сябе дамоў.
Адным з ранніх даследчыкаў з'яўляецца Максім Гарэцкі. Не можа быць, каб ён, пра-цуючы над сваёй «Гісторыяй беларускай літаратуры», таксама не ўспомніў факты пры-езду Максіма Багдановіча ў Вільню летам 1911 года. I вось яно: «...Быўшы студэнтам, ён (Максім Багдановіч — Г. К.) ужо ўсёй душою аддаўся беларускай літаратурнай творчасці, апрача таго, пісаў аб беларускіх справах у расейскіх і асабліва шмат у украінскіх часопісах. Як пішуць асабіста знаўшыя яго людзі (3. Бяду-ля), цяпер Багдановіч «зай-здраваў тым шчасліўцам з беларускіх паэтаў — дзяцей сялян, што хоць пастушкамі былі, але ў родным полі, у родным лузе, у сваіх лясах, пушчах і балотах. Павэдлуг яго здання песняры, жыўшыя ў самых глухіх кутах роднай зямлі, маглі ўбіраць у сябе творчы, самабытны, абвеяны казкамі дух свайго народа. Ён з нецярплівасцю чакаў таго часу, калі здолее паехаць і першы раз пабачыць бацькаўшчыну і першы раз пачуць яе жывую мову. У 1911 годзе ён меў, як сам казаў «вялікае шчасце»: ён пабачыў бацькаўшчыну і прыехаў на колькі дзён у яе старую сталіцу — Вільню. 3 незвычайнай радасцю пераказваў тут паэт сваім знаёмым, што гэта было для яго за шчасце, бо далёкая нязнаная бацькаўшчына — Беларусь неяк дзіўна чаравала яго і вабіла к сабе ад таго часу, як ён пачаў жыць свядомым жыццём; самае імя яе будзіла ў душы паэта дзіўны стан і здавалася яму, што вось-вось брызнуць слёзы з яго вачэй”.
Як бачым, яшчэ задоўга да таго часу, як напіша ўспаміны Адам Ягоравіч Багдановіч, Максім Гарэцкі ўспамінае гэты факт у сваім падручніку беларускай літаратуры.
Хто ж такія былі Лычкоўскія?
Старэйшаму — Вацлаву Лычкоўскаму — у бытнасць Максіма ў Ракуцёўшчыне было каля пяцідзесяці, крыху маладзей была яго сястра Ядзя (па мужу Русецкая, памерла пад час нямецкай акупацыі ў 1942 годзе — Г. К). Дом іх быў ладны і гаспадарка някеп-ская, даволі моцная. Самі хоць і паходзілі са шляхты, але з той, што і сама зямлю абробляла. Лычкоўскія былі вельмі спагадлівыя і дарадлівыя людзі. Стараліся стварыць паэту найлепшыя ўмовы для жыцця і творчасці. Ядвіга (ці Ядвіся, як яе звалі дома) Лыч-коўская-Русецкая сама дагля-дала за маладым беларускім песняром і, як ніхто іншы, маг-ла б расказаць пра тыя часіны Ракуцёўшчыны. Толькі тыя, хто быў у доме Лычкоўскіх, маглі б расказаць, як жыў, пісаў, дзе прагульваўся, з кім сустракаўся Максім Багдановіч. Тады ж тут адпачывала Эмілія Іванаўна Шабуня, малую дачку якой Яніну любіў насіць на руках паэт, расказваючы ёй казкі.
Не будзем рабіць здагадак. Мы не можам інакш уявіць Максіма Багдановіча, як толь-кі ў творчым настроі. А яго давалі і бор, і ракуцеўская крынічка, і ніўкі, і сялянскія дзеці, і прыгожыя вясковыя дзяўчаты. Ён тут бачыў радасць, слёзы. шчасце і гора. Дзе б ні быў паэт, пра што б ні пісаў, ён марыў аб узыходзе беларускай літаратуры да лепшых узораў сусветнай і сам жа ажыццяўляў гэтую мару, шукаючы адпаведныя тэмы, жанры, Еывяраючы дакладнасць думкі, шукаючы патрэбнае слова.
Паездка 1911 года ў Беларусь пакінула ў душы паэта незаменнуто асалоду-памяць. Вось як пра гэта пісаў яго бацька: «Паездкай ён быў вельмі задавопены, і, вядома, яна бы-ла надзвычай удзячнай для яго паэтычнай дзейнасці. Калі вярнуўся, ён шмат расказваў пра падзвіжнікаў беларускай літаратуры, аб тых няшчасцях, якія яны перажываюць, аб не-дахопах сродкаў, аб бескарысным служэнні роднаму слову шматлікіх работнікаў, галоў-ным чынам з асяроддзя настаўнікаў, пра Вільню і яе старыну і пра тое ўражанне, якое яна зраіла на яго, пра віленскія калекцыі старажытнасцяў, між іншым, і аб калекцыі слуцкіх паясоў, якія ён таіл бачыў у рэдакцыі газеты, і якія, нагіэўна, натхнілі яго да напісання “Слуцкіх ткачых”.
Ужо пасля смерці сына Адам Багдановіч дзякаваў за выдадзены “Вянок”. “Гэта трэба было зрабіць дзеля намяці нябожчыка, — пісаў бацька паэта. — Аддаваў ён непадзельна сваё жыццё паэтычнаму служэнню сваёй Радзіме, свайму народу. Гэта было ахвяравальнае служэн-не, род асуджанасці — і ў гэтай адносіне ён рэдкі прыклад: яго вершы — сапраўды выпакутаваныя вершы”.
Па прапанове Мінскага абласнога краязнаўчага музея ў Маладзечне і пры самым дзейсным удзеле заслужанага работніка культуры БССР Вячаслава Антонавіча Ляшко-віча летам 1977 года на ракуцёўшчьшскім пагорку пастаўлены памятны знак: два камені: адзін як вечная свечка, другі, як п'едэстал, на якім адліты радкі Максімавага верша:
«Хоць зернейкі засохшымі былі,
Усё ж такі жыццёвая іх сіла
Збудзілася і буйна
ўскаласіла
Парой вясенняй збожжа на раллі».
А крышачку вышэй надпіс: «У в. Ракуцёўшчына ў 1911г. жыў і працаваў вядомы беларускі паэт Максім Багдановіч».
На святочную ўрачыстасць адкрыцця помніка паэту прыйшлі людзі з усяго нава-колля: з Ракуцёўшчыны, Краснага, Чысці, Касцюшак — тых мясцін, дзе некалі любіў ён гуляць, думаць, працаваць. Прыехалі і госці з Мінска — беларускія пісьменнікі Ніл Гілевіч, Іван Чыгрынаў, Пятрусь Макаль, Мікола Ермаловіч і іншыя. Мноства кветак, узнёслых слоў, добрых вершаў прагучала яму ў памяць Сёлета тут закладзен парк, які кожную вясну і восень будзе папаўняцца.
Некалі Паўліна Вікенцьеўна Мядзёлка раіла мне схадзіць да старэйшай настаўніцы Ксеніі Іванаўны Мілановіч (1896 - 1981). Ксенія Іванаўна таксама сустракалася з Максімам Багдановічам і яе ўспаміны маглі быць карыснымі.
Поруч з вялікім будынкам Маладзечанскага палітэхнікума стаіць шэры з рудавінкай чатырохпавярховы дом, у якім і жыла ў апошнія дзесяцігоддзі заслужаная настаўніца БССР. Па маіх публікацыях яна мяне ўжо ведала і нам было лёгка весці гутарку.
— З беларускай літаратурай я пазнаёмілася ў 1909 годзе, калі мне ў Радашковічах, упершыню ў маім жыцці, трапіўся рукапісны сшытак беларускіх вершаў розных аўтараў, што зрабіла на мяне і маіх сябровак найвялікшае ўражанне. Там былі творы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Францішка Багушэвіча, іншых аўтараў і, здаецца, Максіма Багданоніча. У нас той сшытак доўга не загрымаўся, мы яго перапісалі і далей множылі, перапісвалі мае брат, сястра, сяброўкі і парадавалі іншым: няхай усе ведаюць і чытаюць панашаму, па-тутэйшаму, па-беларуску. У блізнім часе мы ўжо спазналіся і з "Нашай нівай". I тут я чытала высока-мастацкія вершы Максіма Багдановіча.
Далей К. I. Мілановіч (дзявочае Юзвюк — Г. К.) расказала, што ў чае першай сусветнай вайны іхняя сям'я эвакуіравалася ў Сумы, але беспрытульнасць у чужых краях вымусіла вярнуцца ў Мінск і жылі спачатку у сваіх знаёмых Каткоўскіх. Сама Ксенія Іванаўна ўжо мела адпаведную адукацыю і працавала настаўніцай у дзесятым прыходскім вучылішчы Мінска.
— Дачка Каткоўскіх — Шура Смоліч — жыла з мужам на Старажоўцы. Я часта бывала ў іх. Тут не раз сустракала Змітрака Бядулю, а таксама і Максіма Багдановіча. Выгляд у паэта быў нездаровы. Усе мы непакоіліся. Хацелася неяк дапамагчы яму, зрабіць ласку. Усім нам ён падабаўся.
Аднойчы я прыйшла да сваёй сяброўкі. Шура завіхалася на кухні, ладзіла па-лудзень.
— Гатую аўсяны кісель, усіх пачастую. Максім таксама любіць.
Сабраўшыся ля стала, мы ўсс са смакам частаваліся Шурыным кісялём. Ішла добрая гутарка пра добрых людзей-жьццялюбаў, якія, нягледзячы на трывожнамаркотны час, марылі аб светлай будучыні. Максім Багдановіч ажыўляўся, уступаў у гутарку, яму было да душы такое. Задушэўны і шчыры, ён таксама марыў аб шчасці роднай старонкі, каб людзям спакойна жылося, каб Беларусь была роўнай сярод усіх краін свету. Была я ў Шуры і тады, калі ў яе з'явіўся сын.
— Як жа Імя? — спыталася я.
— Максім.
— Чаму ж так проста, усё роўна як Мікіта?
— Ведаеш, Аксінька, гэта па імені Максіма Багдановіча, нашага слаўнага бела-рускага паэта.
— А, калі так, то хвалю. Памяць пра Максіма Багдановіча Ксенія Іванаўна Мілановіч захоўвала ўсе жыццё, і разам з усімі горка аплаквала яго раннюю смерць. I ўсіх пісьменнікаў яна прымяркоўвала да сціплай чалавекалюбай істоты Максіма Багдановіча, нават пазней, працуючы у “Беларускай хатцы”, на дзіцячай пляцоўцы, дзе колькі разоў бачыла розных пісьменнікаў.
— У адносінах Янкі Купалы да дзяцей і да людзей увогуле, успамінала Ксенія Іванаўна, — мне заўсёды ўгадваўся Максім Багдановіч. Тая ж самая шчыраспь, бацькоўская замілаванасць, пягачотнасць, уменне радавацца ўсяму дсбраму, чалавечаму.

Сапраўды, Максім Багдановіч засгаўся ў памяці людской чысты і светлы, як сум-ленне народа.
Г. КАХАНОЎСКІ, 
(дырэктар краязнаўчага музея ў Маладзечне, кандыдат гістарычных навук.)

Комментариев нет:

Отправить комментарий